00d4de48     

Акула К - Дзярлiвая Птушка (Гараватка - 1) (На Белорусском Языке)



Кастусь Акула
Гараватка
КНIГА I
ДЗЯРЛIВАЯ ПТУШКА
Ад Аўтара
Сёлета мiнае трыццаць гадоў ад часу масавага нiшчэньня беларускiх кнiжкаў
у БССР. Зьнiшчана каля 2000 назоваў накладам звыш за 10 мiльёнаў. Сказаў-бы
хто, што чужак-калянiзатар, высяляючы беларускi творчы й кiруючы элемэнт у
Сiбiр, разбураючы культурныя асновы паняволенага народу, пераняў прыклад ад
свайго блiзьняка-пачвары 20-га стагодзьдзя - гiтлераўскае Нямеччыны. Гэта не
зусiм так. Беларускi навуковец С.Брага ў сваёй працы "Доктар Скарына ў Маскве"
грунтоўна даводзiць, што Маскалi спалiлi Скарынавы кнiгi ў Маскве, калi слаўны
сын зямлi беларускае, выдатны навуковец i першадрукар завёз iх туды для
пашырэньня.
Улада маскоўскiх цароў, баяраў i царкоўнiкаў абапiралася тады на гвалце й
народнай цемнаце. Яны пiльна сьцераглi, каб нiякi сьветач звонку не разагнаў
цемры - асновы iхнага панаваньня. Усё, што бязь iхнага дабраславенства
пранiкала ў Маскоўшчыну, падганялi пад агульны назоўнiк "хулы" i "ерасi".
Баялiся, каб сьвятло навукi й праўды не дайшло да простых людзей. А Скарына-ж
якраз i перакладаў на беларускую мову й друкаваў кнiгi Сьвятога Пiсаньня "для
пажытку й дабра люду паспалiтага".
Ёсьць выразная паралель мiж лёсам Скарынавых кнiгаў у Маскве й тых, што
амаль чатыры стагодзьдзi пазьней маскоўскiя калянiзатары спалiлi ў Менску. Тут
i там Маскалi нiшчылi беларускiя навуковыя й культурныя каштоўнасьцi, бо
баялiся, каб народ не пазнаў праўды й ня стаўся вольным.
Што-ж супольнага маюць гэтта прыгаданыя барбарскiя ўчынкi Маскалёў iз
творам "Гараватка"?
Канкрэтную творчую працу над "Гараваткай" папярэдзiлi доўгiя роздумы.
Творчая йдэя мусiла дасьпець, трэба было яе вынасiць у сэрцы. Падчас гэтага
выношваньня цi раз даводзiлася шкадаваць, што няма пад рукою сырца - значыцца,
розных гiстарычных i мэмуарных матар'ялаў, што памаглi-б зазiрнуць у народную
мiнуўшчыну. Чужакi-акупанты стагодзьдзямi забаранялi народу тварыць свае
культурна-навуковыя скарбы, нiшчылi ў цяжкiх умовах створанае,
зацiралi-замяталi сьляды нашых продкаў, каб нашчадкi былi сьляпыя.
I на зьмену прыходзiлi iншыя думкi. Як-жа гэта сталася, што народ нашы,
доўга прыгнятаны-ганьбаваны, пазбаўлены сваёй царквы, навуковых i культурных
iнстытуцыяў, арганiзацыяў, даведзены да жахлiвае рабскае галiты, зусiм
бязпраўны, так заняволены, што ўжо пазьней, каб выплысьцi з гэтага жахлiвага
бяздоньня, мусiў насамперш дамагацца "людзьмi звацца"; як-жа народ гэты ня
толькi ператрываў, але й захаваў сваю чыстую, багатую самабытнай культурай,
народную душу? Дзе й у чым сакрэт народнае ўстойлiвасьцi?
Адказу давялося шукаць мiж жывых, намi знаных людзей. Гэтыя людзi жылi з
намi й побач нас. Трэба было адно ўмець iх бачыць, да iх прыслухоўвацца. У
безпрасьветнай цемры яны выглядалi простымi, звычайнымi. Адылi яны розьнiлiся
ад iншых тым, што тварылi, вялi як умелi, ды безаглядна змагалiся з чужнiкамi
за свой быт i правы. Прыгадайце непiсьменных, можна сказаць, вусных паэтаў i
казачнiкаў, вясковых мудрацоў, таленавiтых мастакоў-самародкаў, сьпевакоў,
якiм чужнiкамi былi пазачыняныя ўсе дарогi ў людзi. Народны фальклёр гэта-ж ня
што iншае, як вялiкi багаж народнага мастацтва й мудрасьцi, якраз во створаны
гэтымi людзьмi. У вольнай сваёй дзяржаве, здабыўшы навуку, гэтыя людзi вялi-б
за сабой народ, былi-б ягонай славай. Колькi-ж нашых талентаў змарнела, або,
выхапленых з народнае гушчы чужнiкамi-калянiзатарамi, пасьля сталася красой i
славай чужых дзяжаваў i культураў!
Гэтыя народныя му



Содержание раздела